Фота Надзеі Бужан

Расія не ўмешвалася і не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі, уключаючы выбарчую кампанію, спадзяецца, што выбары там пройдуць паспяхова, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ria.ru.

«Першае, мы па-ранейшаму не хочам ніяк умешвацца ў выбарчую кампанію Беларусі. Мы разлічваем на тое, што яна пройдзе паспяхова, будзе адпавядаць усім прынцыпам і нормам свабоднага волевыяўлення», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, як у Крамлі глядзяць на мітынгі ў Беларусі, ці бачаць у гэтым магчымы ўплыў з іншых дзяржаў.

Шматтысячны агітацыйны пікет кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай прайшоў у Мінску 30 ліпеня. Ён сабраў да 70 тысяч чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
циник / Адказаць
31.07.2020 / 13:19
Масква ужо падтрымала мiтiнгi?:)
4
меркаванне / Адказаць
31.07.2020 / 13:22
Твае мітынгі у Хабараўску, глядзі іх і каментуй!
8
Гвозд / Адказаць
31.07.2020 / 13:23
Паспяхова - гэта калі у нас будзе новы прэзідэнт. Як рэпку - цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру