Intex-press

Intex-press

Рабочыя пачалі дэмантаваць канструкцыю ў парку імя 30-годдзя ВЛКСМ у Баранавічах раніцай 31 ліпеня, паведамляе мясцовае выданне Intex-press.

Чаму прыбіраюць сцэну, якая прастаяла там шмат гадоў, невядома. Па словах работнікаў «Баранавічырамбуда», якія яе дэмантуюць, «ім паступіў загад кіраўніцтва». Ці вывезуць яе на нейкі час або назаўсёды, яны не ведаюць.

Intex-press

Intex-press

У аддзеле культуры Баранавіцкага гарвыканкама па гэтым пытанні сказалі звяртацца ў «Баранавічырамбуд», бо «парк адносіцца да яго». Але там атрымаць аператыўны каментар Intex-press не ўдалося.

Праўда, абазнаныя людзі кажуць, што каманда Ціханоўскай сцэну возіць з сабой.

Ціханоўская збіралася прыехаць у Баранавічы 2 жніўня.

На месцы правядзення мітынгу Ціханоўскай у Лідзе спешна мяняюць плітку ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0