Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Гэтыя меры зацверджаны пастановай Мінпрацы ад 22 ліпеня, піша «Звязда».

Мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) для сям’і з чатырох чалавек будзе складаць 413 рублёў і 10 капеек (з 1 мая па 31 ліпеня дзейнічаў МСБ у памеры 406,04 рубля).

Пастановай Мінпрацы таксама ўстаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям’і з трох чалавек у памеры Br446,97; працаздольнага насельніцтва — Br522,13; пенсіянераў — Br404,52; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br344, 25; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br447,3; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br449,28.

Як удакладнілі ў Мінпрацы, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям’і з чатырох чалавек служыць падставай для вызначэння права беларусаў на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) ці набыццё жылых памяшканняў. А таксама права грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тысяч чалавек, на льготныя крэдыты на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылля, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і збудаванняў, адзначае Мінпрацы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0