Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне вайскоўцам і ветэранам з Днём дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл, а таксама з 90-годдзем з дня ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў, піша БелТА.

«Вам па плячы самыя складаныя задачы ў найбольш цяжкіх і небяспечных умовах. Вы эліта Узброеных Сіл краіны, прыклад служэння Айчыне для моладзі, якая ўступае ў жыццё», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што воіны-дэсантнікі і ў далейшым зробяць усё, каб захаваць мір, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
HENRIK KWINTA / Адказаць
01.08.2020 / 09:12
.........Лукашэнка выказаў упэўненасць, што воіны-дэсантнікі і ў далейшым зробяць усё, каб захаваць свет, забяспечыць ваенную бяспеку і нацыянальныя інтарэсы Беларусі....... Тобиш яго асабистую уладу. У Расеи дзьве бяды - дураки и дароги, у нас адна-Лукашэнка. 
https://nn.by/?c=ar&i=256327

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру