У пятніцу 31 ліпеня міліцыя затрымала трактарыста Яўгена Васількова, аўтара Youtube-канала «Хойнікі для жыцця». Ён вядомы сваім эмацыйным выказваннем пра выбары і ўдзел у іх настаўнікаў, відэа сабрала больш за 93 тысячы праглядаў, піша «Радыё Свабода».​

29 ліпеня ў Хойніках праходзіў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. На ім прысутнічалі каля 300 чалавек. Быў на пікеце і Яўген Васількоў.

«У пятніцу да яго на работу — ён робіць цяпер на ферме —прыехала міліцыя. І яго затрымалі, пакінулі да суда пад вартай. Суд будзе ў панядзелак. Прычыну патлумачылі такую, што нібыта не падпарадкаваўся міліцыі. Як такое можа быць? Напэўна, гэта была толькі нагода, каб затрымаць яго», — паведаміла «Свабодзе» Таццяна, жонка Яўгена Васількова.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
кінік / Адказаць
01.08.2020 / 14:47
Яны трактарыстаў з тэрарыстамі блытаюць? Навошта арыстоўваць? Ен толькі сказаў.
2
ўўў / Адказаць
01.08.2020 / 14:50
Вельмі класная дзядзька, паважаю
5
Василий Коляда / Адказаць
01.08.2020 / 14:53
Яўген, трымайся! Наша возьме!
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру