Карэспандэнтка «НН» у Вільні Стася Мініч даслала відэа з польскамоўнай імшы ў касцёле Святога Духа, якая адбылася 11 красавіка. «Гаворка вакол была польскай, але адрознай ад той, якой гавораць у Варшаве ці Кракаве, – піша журналістка. – Яна асаблівая, мякчэйшая, дзе гукі «сь» і «ць» свісцяць не так моцна, чуецца цвёрдае «л». Адным словам, гаворка тутэйшая, віленская. Цікава, колькі сярод гэтых тутэйшых спраўдных палякаў, і беларусаў, што завуць сябе палякамі?»

Заўвага наконт якасці здымак: у касцёле было цемнавата, але ад 2-й хвіліны 10-й секунды запальваецца святло, і тады відаць лепей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?