«У розных частках краіны назіральнікі сталі заўважаць, што сябры ўчастковых выбарчых камісій прыбіраюць адну са шторак у кабінках для галасавання. Мяркуючы па ўсім, каб убачыць, ці фатаграфуе выбаршчык свой бюлетэнь», — піша тэлеграм-канал ініцыятывы «Сумленныя людзі».

«Пазіцыя *Сумленных людзей па гэтым пытанні:

Фатаграфаваць свой бюлетэнь не забаронена, што пацвердзіла нават сама Л. Ярмошына. Перадайце гэтую інфармацыю ўсім, у каго з'явіліся сумневы.

Калі кабінкі арганізуюцца так, што члены выбарчай камісіі або любыя іншыя людзі могуць бачыць, што вы робіце ў кабінцы, — парушаецца ваша базавае права на таемнае галасаванне (Артыкулы 3 і 9 Выбарчага кодэкса).

Таму ўсе выбаршчыкі маюць права патрабаваць, каб шторкі ў кабінках для галасавання радавалі нас з усіх чатырох бакоў. І любым спосабам дабівацца, каб іх правы выконваліся».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Дед Мороз / Адказаць
01.08.2020 / 19:54
Можно фотографировать везде. И возле урны для голосования перед тем как вбросить бюллетень.
79
партисаниваноф / Адказаць
01.08.2020 / 21:49
Честные люди на "дурыбары" не пойдут.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру