Выбары-2020

Баранавічы сустрэлі Ціханоўскую хлебам-соллю ВІДЭА, ФОТЫ

Тысячы людзей сабраліся на мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай сёння ў Баранавічах. Сярод удзельнікаў мітынгу было шмат дэсантнікаў. Праваабаронцы з «Вясны» ацанілі агульную колькасць удзельнікаў у 7400 чалавек.

Разам з Ціханоўскай выступілі прадстаўнікі яе штаба Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Такім чынам Ціханоўская працягвае сваё турнэ па гарадах Заходняй Беларусі. Сёння яна яшчэ правядзе мітынг у абласным цэнтры — у Брэсце а 14:00.

12:42

11:41

11:37

Праваабаронцы паведамляюць пра 8 тысяч удзельнікаў у Баранавічах.

11:22

Адметнасць мітынгу ў Баранавічах — вялікая колькасць пдвшнікаў.

10:55

«Мы аб'ядналіся дзеля таго, каб правесці сумленныя справядлівыя выбары. У нас ёсць дастойныя кандыдаты!» Ціханоўская традыцыйна кажа прыходзіць на ўчасткі 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і галасаваць за яе.

«Света»! Света» Света!» — гукаюць людзі.

10:46

«Мяне перапаўняе гонар, што я тут стаю. Я, напэўна, не заслужыла»

«Заслужыла, заслужыла», — перабіваюць людзі. «Малайчына!»

10:45

Ціханоўская расказвае пра мужа: «Ён — мужык», — крычаць людзі.

«Я вам абяцаю ў новай Беларусі затрыманняў не будзе», — кажа Святлана.

«Мне ўлада не патрэбная. Вы ўсе — улада».

10:40

Людзі прыйшлі з іконамі: Георгій Пабеданосец, Арханёл Міхаіл і Святая Багародзіца.

Сёння, дарэчы, вялікае свята — Ілля.

10.30

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала ўжо на сцэне. Актывіст Мікалай Чарнавус у вышыванцы дорыць ім каравай. «Адзінае, што папрашу, як станеце прэзідэнтам, выпусціце з турмы камбайнера з Хойнікаў Яўгена Васількова, зрабіце яго старшынёй сельсавета».

Ціханоўская сустракае фірмовай: «Ну, добры дзень, Баранавічы!».

«Сёння вялікае свята. Сёння — 90 год Дэсантным войскам. Дарагая, крылатая пяхота. Вы крутыя. Мы хочам вас паважаць, мы хочам вамі ганарыцца, будзьце з намі!».

Людзі захоплена вітаюць словы Ціханоўскай.

10:25

Ціханоўская ідзе некалькі сотняў метраў да месца мітынгу. Кіроўцы сігналяць ёй, людзі апладзіруюць.

Святлана на хаду паўтарае словы будучай прамовы. Яна ў бела-чорнай сукенцы.

Для яе зноў зладзілі жывы людскі калідор. Людзі вітаюць, апладзіруюць, фоткаюць на тэлефон. З тым-сім яна вітаецца. Гучаць «Муры».

Ціханоўскую вітаюць, як рок-зорку. Але і ахоўнікі зрабілі калідор, вакол трох дзяўчат, каб не было правакацый.

***

10:20

Выступае былы аператыўнік крымінальнага вышуку Мікалай Радомскі, кажа, што справы фальсіфікуюцца. Людзі гукаюць: «Свабоду!», «Свабоду!»

Радомскі кажа, што нават калі новы кіраўнік краіны будзе стаўленнікам Лукашэнкі, ён будзе пераследаваць тых, хто парушаў законы.

Пры канцы выступу заклікаў уступаць у ініцыятыву «Сумленныя людзі», а членаў камісій рабіць сумленную справядлівую справу. Выступ скончыў словамі «Жыве Беларусь».

10:10

Са сцэны, у чаканні Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай, гучыць музыка. Грае, напрыклад, «Будзь разам з намі» Крамы.

***

10:00

Па стане на 10.00 сабралася да 1000 чалавек, у асноўным мужчыны працоўнага ўзросту.

У Баранавічах мітынг пройдзе ў Парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ па вул. Камсамольскай.

А 14-й — мітынг у Брэсце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць10

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Арлоўскай вобласці Расіі рухнуў вайсковы верталёт, які паляваў на ўкраінскія дроны3

«Не на тым баку чалавечнасці». Нетаньяху абвінаваціў лідараў Брытаніі, Францыі і Канады ў заахвочванні ХАМАС2

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»4

Расійскія ІТ-асацыяцыі просяць Пуціна абараніць «Лесту» ад нацыяналізацыі

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця90

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х10008

«Мы ўсе рускія». Дэпутат Дзяржаўнай думы заявіў, што мэта вайны — стварыць адзіную дзяржаву Расіі, Беларусі і Украіны25

На пажары ў Камянецкім раёне загінулі двое дзяцей

У Расіі мама папрасіла знаёмага ўтапіць сваю 12-гадовую дачку, бо тая кепска сябе паводзіла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць10

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць