Да выбараў Беларусь падышла з зусім новым палітычным раскладам. А сітуацыя з арыштам вагнераўцаў паказвае, што маем і цалкам новы знешнепалітычны кантэкст.

Выбары ўжо не змогуць «прайсці па-старому». А нават калі нехта б абвесціў, што выбары прайшлі па-старому, краіна наўрад ці зможа функцыянаваць «па-старому» пасля іх.

Магчыма, Беларусь апынулася ў пераломным моманце сваёй гісторыі.

Фота Надзеі Бужан.

Ёсць адзін просты крок, які можа засцерагчы краіну ад грамадскага канфлікту. Яго можна ажыццявіць імгненна і зрабіць нават у самы апошні момант.

Гэта экстраардынарнае рашэнне 1) аб дазволе кандыдатам у прэзідэнты паслаць ва ўсе ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі свайго прадстаўніка, 2) дазволе ўсім назіральнікам без абмежавання прысутнічаць на ўчастках і сачыць за падлікам галасоў, 3) абавязку ўчастковых выбарчых камісій прадастаўляць назіральнікам копію пратакола падліку галасоў, 4) адмене на дадзеных выбарах датэрміновага галасавання як такога, што можа паставіць пад сумнеў дакладнасць вынікаў выбараў — у сілу асаблівай сітуацыі.

Такое рашэнне можа быць рэалізавана цягам 24 гадзін.

Нават ажыццяўленне некаторых з чатырох пунктаў павысіла б давер да выбараў, а выкананне ўсіх чатырох пунктаў зняло б любыя пытанні да выніку выбараў як унутры Беларусі, так і за яе межамі і зрабіла любую канфрантацыю і правакацыі выключанай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Беларусы ўсіх краін яднайцеся / Адказаць
03.08.2020 / 06:14
Прапанаваныя вышэй захады ничога не зменяць.  Я прапаную наступнае:
У сувязі з тым, што ЦВК адмовіла ва ўстанаўленні камер відэаназірання, прапаную патрабаваць ад ЦВК рашэння па празрыстаму падліку галасоў.    Трэба заставіць камісіі зрабіць празрысты падлік галасоў, каб яго не маглі абспрэчыць ні чальцы камісіі, ні назіральнікі ад кандыдатаў, ні самі кандыдаты.  Як гэта можна зрабіць??   Галоўныя парушэнні - пры падліку галасоў. У канцы дзейства ссоўваюцца разам сталы, на іх вывальваюцца бюлетэні са скрыняў (калі іх некалькі) і ўсе сябры камісіі становяцца вакол ссунутых сталоў. Што робіцца ўнутры гэтага кола, назіральнікам, калі яны ёсць, з адлегласці 8-10 метраў (а то і больш) не відаць. Кожны чалец камісіі бярэ невялікі стос бюлетэняў і робіць падлік па кандыдатах. Затым моўчкі піша на паперцы вынікі падліку. Намеснік старшыні камісіі ходзіць па коле і забірае гатовыя паперкі ў чальцоў камісіі і адносіць іх старшыні, які сядзіць з калькулятарам за асобным сталом у 4-5 метрах. У выніку атрымліваецца, што ў канцы «галасавання» рэальны вынік ведае толькі адзін чалавек - старшыня камісіі - галоўны фальсіфікатар ўсяго выбарчага працэсу. Чальцы камісіі ведаюць толькі прыблізны расклад, але яны ў «абойме» і ніхто не запатрабуе ў старшыні паказаць ім рэальныя вынікі. Старшыня ў пратаколе піша тыя лічбы, якія яму давялі зверху. Усе чальцы камісіі падпішуць любы пратакол. «Назіральнікі» ад Лукашэнкі (звычайна 6-8 чалавек) пад капірку пішуць заяву ў камісію аб тым, што «выбары» адбыліся без парушэнняў у адпаведнасці з заканадаўствам. І вось ужо на працягу дзесяцігоддзяў Лукашэнка з Лідкаю пад прыкрыццем сілавікоў, дураць беларусаў такім чынам.   Як можна зрабіць празрысты падлік галасоў, каб яго ніхто не змог абспрэчыць?? Я прапаную наступнае. 1. Ссоўваюцца сталы для бюлетэняў (4-6 шт.) 2. Перад сталамі для бюлетэняў на адлегласці 2 метры ставяцца тры сталы для 3-х чальцоў камісіі і далей пауколам крэслы для назіральнікаў, прадстаўнікоў штабоў кандыдатаў і прэсы. 3. Збоку ад сталоў з непалічанымі бюлетэнямі ставяцца ў рад сталы з таблічкамі для палічаных бюлетэняў. На кожнай таблічцы напісаны кандыдат у прэзідэнты. Адпаведна палічаныя бюлетэні будуць лажыцца стосам насупраць адпаведнай таблічкі. 4. Усе рассаджваюцца як ім латвей. 5. Старшыня камісіі становіцца ў абазначанае крэйдай на падлозе месца і трымае у руках бюлетэнь з адзнакай выбаршчыка (трымае сагнутымі ў локцях рукамі на ўзроўні грудзей) і пытае, ці ўсе расселіся, ці ўсім відаць і ці можна пачынаць падлік.  Калі пануе згода, то пачынаецца падлік. 6. Бюлетэні высыпаюцца са скрыняў на сталы для непалічаных. 7. Кожны чалец камісіі бярэ адзін бюлетэнь, падыходзіць і становіцца ў абазначанае крэйдай месца трымаючы бюлетэнь сагнутымі ў локцях руках на ўзроўні грудзей перад трыма чальцамі камісіі (сядзяць спераду) , назіральнікамі , іншымі прадстаўнікамі штабоў кандыдатаў і прэсы. 8. Старшыня камісіі указкай паказвае адзнаку, гаворыць за каго яна і тры чальцы камісіі а таксама ўсе ахвочыя заносяць дадзеныя па гэтаму бюлетэню ў свой каталог (звычайна падпісаны лісток паперы за кожнага кандыдата. Спачатку ставяцца кропкі па вуглах меркаванага квадрата, затым яны злучаюцца паміж сабою па гарызанталях і дыяганалях - пазнака для дзесяці чалавек). 9. Палічаны бюлетэнь чальцом камісіі ложыцца у стос палічаных насупраць таго прозішча з кандыдатаў, за каго ён. 10. Праблемныя бюлетэні адкладваюцца ўбок і абрабляюцца ў канцы падліку. 11. Чальцы камісіі  бесперапынным колам выносяць для падліку новыя і новыя бюлетэні (праходзяць за спіной чалавека, які стаіць на метцы) да той пары, пакуль на стале для непадлічаных бюлетэняў яны не скончацца. 12. Падлічваюцца праблемныя бюлетэні. 13. Усе ахвочыя маюць права лічыць і весці відэаз'емку. 14. Пратакол падліку падпісваецца адным прысутным назіральнікам ад кожнага кандыдата: З падлікам згодзен – прозвішча, подпіс. Калі назіральніка ад якога кандыдата няма – пішацца “Не прысутнічаў”.   Такі механізм падліку ніхто не зможа абспрэчыць. Такі падлік галасоў не патрабуе ад дзяржавы ніякіх тэхнічных сродкаў і грошай.  Усё вырашаецца на месцы толькі невялікімі арганізацыйнымі мерапрыемствамі.   Трэба бамбіць ЦВК, каб яна дала каманду праводзіць падлік галасоў менавіта такім чынам.  Адмовяцца – аспрэчваць у судзе спачатку адмову а потым і вынікі самога “галасавання”...
13
Мордехай В. / Адказаць
03.08.2020 / 09:38
Так, адзіны шлях мірнай змены ўлады - вяртанне ў прававое поле.

1) Бягучая адміністрацыя павінна забяспечыць празрысты падлік галасоў (як бы гэта не карціла)

2) Штабы павінны адмовіцца ад замежных памагатых, а таксама прыпыніць самі ды публічна зганіць сваю падтрымку замежнымі медыя-рэсурсамі (як бы гэта не карціла)

Каб лёс беларусаў вырашалі самі беларусы.
Але 99% на тое, што абодва бакі на гэта ня пойдуць.
4
мясцовы2 / Адказаць
03.08.2020 / 10:31
Увечары 9 жніўня трэба не на плошчы збірацца, а пад вокнамі выбарчых дзялянак, і патрабаваць пералік галасоў перад народам, публічна, а не перад якойсь там камісіяй. Трэба проста прымусіць іх сілай зрабіць гэта. І толькі пасля збірацца на плошчы, і адзначаць перамогу.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру