Аляксандр Лукашэнка стаў нахлебнікам і практычна паразітам на руска-беларускіх адносінах. Пра гэта заявіў радыёстанцыі «Говорит Москва» першы намеснік старшыні Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін.

Такім чынам парламентарый пракаментаваў рэакцыю Лукашэнкі на затрыманне расейцаў. Паводле яго слоў, арышт звязаны з жаданнем беларускіх уладаў праілюстраваць свае заявы аб замежнай пагрозе і спробе дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

«Гэта абсалютна кан'юнктурнае дзеянне азначае, што Лукашэнка рызыкнуў адносінамі з Расеяй дзеля сваіх уласных інтарэсаў, каб навязаць зноў сябе ў якасці прэзідэнта, калі краіна прыйшла ў пратэстны рух», — сказаў Затулін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

9
LitvinM / Адказаць
03.08.2020 / 07:01
Выказваньні і папрокі прадстаўніка рускага камунафашызма не могут быць падставай для нейкіх там высноваў
4
циник / Адказаць
03.08.2020 / 09:43
Затарабанiу чарговы маскоускi папугай:)
1
падарожны / Адказаць
03.08.2020 / 11:42
Затулін доўгі час карміўся ў Беларусі і нахвальваў Лукашэнку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру