16.04.2009 году лідэр прадпрымальнікаў, палітвязень Мікалай Аўтуховіч распачаў галадоўку супраць незаконнага зняволяння. Мы ганарымся мужнасцю нашага калегі.
Мы салідарныя з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімірам Асіпенкам і іх сем’ямі Мы ўдзячныя беларускім праваабарончым палітычным структурам, якія не збаяліся выказаць салідарнасць з палітвязнямі. Удзячныя прадстаўнікам міжнародных структур, што маральна падтрымалі палітвязняў і выказалі патрабаванні іх неадкладнага вызвалення.

Галадоўка М. Аўтуховіча, на наш погляд, гэта ня толькі пратэст супраць прававога бязьмежжа, парушэння правоў чалавека па сваёй канкрэтнай палітычнай справе, гэта барацьба за лепшую будучыню ўсёй Беларусі. Галадоўка М. Аўтуховіча дае шанец усім тым грамадскім і палітычным структурам, якія яшчэ не зразумелі цынічнасці і беззаконня, што здзяйсняецца ўладаю, заявіць аб сваёй патрымцы сённяшніх палітвязняў.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў! Заклікаем усіх Людзей добрай волі зрабіцьусё магчымае, каб у нашай краіне не было палітвязняў. Свабоду Мікалаю Аўтуховічу, Юрыю Лявонаву і Уладзіміру Асіпенку!

Анатоль Змітровіч, Аляксандр Макаеў, Ігар Леднік, Сяргей Парсюкевіч, Валер Шаўчэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0