Фота Надзеі Бужан
У аўторак будзе вельмі цёпла. Уначы таксама стане цяплей.
Ноччу +11…+17°С, днём +24…+29°С, па паўднёвым захадзе краіны да +30…+32°С. Пераважна без ападкаў, толькі днём на заходняй палове Беларусі месцамі — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.
5 жніўня ноччу ў паўночна-заходніх, днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Ноччу +13…+18°С, днём +21…+27°С, на паўднёвым усходзе +28…+31°С.
6 жніўня, у чацвер, месцамі кароткія навальнічныя дажджы. Ноччу +11…+18°С, днём +23…+29°С, на поўдні да +31°С.
У пятніцу, 7 жніўня, без ападкаў, Ноччу +8…+14°С, месцамі +15…+17°С; максімальная днём +22…+28°С, на поўдні да +29…+31°С.
Паводле папярэдняга прагнозу, у гэтыя выхадныя на большай частцы тэрыторыі краіны будзе пераважаць па-летняму цёплае надвор'е, піша Tut.by.