Здарэнне адбылося ў мінскай Лошыцы позна ўвечары, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Мужчыны, знаходзячыся нападпітку, праз балкон лезлі ў кватэру на першым паверсе ў адным з дамоў на вул. Прушынскіх.

Аднак адбылося гэта на вачах участковага, які вяртаўся з працы дадому.

Напярэдадні ў Лошыцы ўжо быў аналагічны крадзеж. І гэтыя мужчыны па прыкметах вельмі былі падобныя да меркаваных зламыснікаў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, што прыехалі па паведамленні ўчастковага, затрымалі злодзеяў з доказамі злачынства.

Устаноўлены і іншыя эпізоды іх злачыннай дзейнасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0