Для выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты РБ існуе абмежаванне — 9 000 базавых велічынь, гэта 243 тысячы рублёў. Менавіта такую суму можна выдаткаваць з рахунку.

У штаб Святланы Ціханоўскай паступіла нашмат больш — 280 тысяч. Каманда кандыдаткі вырашыла спыніць збор, бо ўсё роўна трэба будзе вяртаць тое, што застанецца. Дык вось цяпер з гэтай сумы лічыцца ананімнымі парадку 80 тысяч беларускіх рублёў, паведамляюць у штабе. Гэта значыць, што не хапае звестак адпраўніка. 

«Мы б хацелі аднавіць усе гэтыя грошы — не толькі 43 тысячы, якія мы яшчэ маглі б выдаткаваць, але і астатнія — тады мы здолеем вярнуць іх адпраўніку, а інакш яны проста сыдуць у бюджэт. 

Таму мы просім усіх, хто пералічыў грошы ў выбарчы фонд Святланы Ціханоўскай і пакуль не высветліў іх лёс, звярнуцца да Марыны, кантактнай асобы штаба Святланы па гэтым пытанні. Яе тэлефон: +375 29 831 9520. Напішыце ёй паведамленне ў любы месенджар са сваім прозвішчам, імем — і яна звяжацца з вамі і паведаміць, ці прайшоў плацеж»,

— просяць у штабе Святланы Ціханоўскай. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0