Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 красавіка ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор’е, без ападкаў.

Вецер паўночны 5—10 м/с, на ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0 — мінус 6°C, на паўднёвым захадзе да плюс 2°C, днём плюс 5—11°C, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 13°C.

У Мінску 21 красавіка малавоблачна, без ападкаў. Вецер паўночны 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1—3°C, днём плюс 7—9°C.

У наступныя двое сутак, 22—23 красавіка, сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра 22 красавіка ўначы мінус 1—6°C,

месцамі па паўночным усходзе да мінус 8°C,
днём плюс 7—13°C, па паўднёвым захадзе да плюс 15°C.

23 красавіка ўначы ад мінус 5 да плюс 2°C, днём плюс 9—14°C, у паўднёва‑заходніх раёнах да плюс 16°C.

У сталіцы 22 красавіка пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3—8 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 3—5°C, днём каля плюс 10°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0