Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская, фота Надзеі Бужан

Штаб Святланы Ціханоўскай падаў скаргу ў Мінгарвыканкам і Цэнтрвыбаркам наконт дзеянняў уладаў.

6 жніўня ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор меўся адбыцца вялікі мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі.

Аднак гарадскія ўлады прызначылі на гэтае месца сваё святочнае мерапрыемства — да дня неіснуючых чыгуначных войскаў.

«14 ліпеня мной як кандыдатам у прэзідэнты было пададзена апавяшчэнне аб правядзенні агітацыйных мітынгаў у парку Дружбы народаў 6 і 8 жніўня з 8:00 да 22:00», — гаворыцца ў скарзе Ціханоўскай.

Яна запэўнівае, што падчас свайго мітынгу павіншуе і супрацоўнікаў транспартных войскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0