Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Паводле інфармацыі «Свабоды» ад крыніц у «Расатаме», «фізічны» пуск Беларускай АЭС запланавалі на 7 жніўня, за два дні да выбараў прэзідэнта.

«На гэтай урачыстасці будуць прысутнічаць дэлегацыі высокага ўзроўню і журналісты, запрошаныя выключна беларускім бокам. Беларускі ўрад арганізуе ўсё гэтае мерапрыемства, гэтым разам «Расатам» не зможа запрасіць прэсу са свайго боку».

«Расатам» будзе ладзіць так званы «энергетычны» пуск станцыі прыблізна праз 90 дзён, тэарэтычна бліжэй да новага года», — паведамілі крыніцы ў кампаніі, але таксама дадалі, што ўдзел у гэтай імпрэзе будзе залежаць ад эпідэмічнай сітуацыі і згоды беларускіх уладаў.

«Расатам» працягвае працаваць паводле зацверджанай праграмы будаўніцтва і залежыць на кожным этапе ад прыёмкі беларускім бокам.

Афіцыйнага пацвярджэння даты «фізічнага пуску» Беларускай АЭС пакуль не мае ні кіраўніцтва «Расатама», ні дырэкцыя БелАЭС.

Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў БелАЭС Эдуард Свірыд у размове з карэспандэнтам Свабоды сказаў, што «першы раз чуе пра такія планы». У маскоўскай штаб-кватэры «Расатама» таксама адзначылі, што на 7 жніўня ў іхным календары «нічога не запланавана».

Раней ішла размова пра пуск у першай дэкадзе жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?