Чэмпіёнка свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы Надзея Астапчук распавяла ў чарговым выпуску YouTube-канала «Жыццё-маліна», чаму 10 гадоў таму адмовілася здымацца ў агітацыйным роліку ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

— У 2010 годзе мне патэлефанавалі з Адміністрацыі прэзідэнта і прапанавалі зняцца ў роліку ў падтрымку Лукашэнкі. Я сказала, што планую галасаваць за іншага кандыдата. Будзе непрыгожа, калі я аддам голас аднаму, а ў роліку падтрымаю іншага. Мне было б няёмка перад сабой. Я адмовілася.

— Былі наступствы?

— Перасталі запрашаць на розныя мерапрыемствы, але я з гэтай нагоды не моцна перажывала.

Астапчук таксама заявіла, што ніколі не падтрымлівала дзейнага прэзідэнта, а канчаткова расчаравалася ў ім пасля рэферэндуму 2004 года, у выніку якога Аляксандр Лукашэнка атрымаў права абірацца неабмежаваную колькасць разоў.

На выбарах гэтага года Надзея мае намер галасаваць за Святлану Ціханоўскую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0