Tut.by

Tut.by

3 жніўня суд Хойніцкага раёна пакараў 10-дзённым арыштам трактарыста Яўгена Васількова. Ён вядзе блог пра жыццё ў вёсцы. Папулярнасць здабыў сваімі разважаннямі пра выбары. Беларусы актыўна адгукнуліся на заклік дапамагчы сям'і трактарыста, піша Радыё Свабода.

«Так, з рукамі ў мазуце, і забралі — за тое, што праўду казаў!» У Хойніках трактарысту-блогеру Яўгену Васількову далі 10 сутак

У Яўгена з жонкай Таццянай чацвёра дзяцей, двое дарослых і двое непаўналетніх. «Учора позна вечарам мне пачалі паступаць грошы на картку ад незнаёмых людзей. На ўчарашні вечар ужо было больш за 2 тысячы. Гэта такія вялікія грошы! Я баюся, хоць бы ўлада, падатковая не прычапіліся да мяне за іх, каб не было праблем. Нам столькі і не трэба, я ўжо прасіла, каб прыбралі маю картку з інтэрнэту, але людзі тэлефануюць мне і прапануюць, каб не здымала картку», — распавяла Свабодзе Таццяна Васількова.

Паводле Таццяны, яна ўпершыню сутыкнулася з такой сітуацыяй. «Людзі мне тэлефануюць, прапануюць розную дапамогу, абураюцца, калі я адмаўляюся. Кажуць: «Ну не хочаш грошы, то давай мы дзецям што прывязём, давай іх у Макдональдс звозім?». Я такога не чакала! Вялікі дзякуй усім людзям, мне і прыемна, і неяк страшна праз гэтыя грошы», — дадала жонка трактарыста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0