Пра гэта кіраўнік краіны заявіў падчас паслання 4 жніўня.

«Тым, хто хоча іншага прэзідэнта — якраз момант — ідзіце не на плошчу, ідзіце на выбарчы ўчастак і галасуйце, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Але не забывайце, што прэзідэнт — кіраўнік дзяржавы, вашай дзяржавы, які па Канстытуцыі ўвасабляе адзінства нацыі, які з'яўляецца тварам краіны, вашым тварам. А тыя, хто ўжо на стадыі электаральнай кампаніі робіць стаўку на сваіх і чужых, разарвуць спачатку грамадства, потым краіну на часткі. Так было заўсёды — паглядзіце вакол.

Мы нікому не закрываем рот: любая крытыка, любыя спрэчкі — усё магчыма, але строга ў рамках закона. Дазволеная акцыя — прыходзь, выказвайся, як гэта цяпер і адбываецца.

Забароненая — май на ўвазе, што гэта прамое правапарушэнне. І парушальнікам з'яўляецца не толькі арганізатар, але і любы ўдзельнік гэтай незаконнай акцыі. Мы не патрабуем нічога звышнатуральнага. Выконвай закон, які дзейнічае ў краіне, а калі парушыў, рэакцыя будзе імгненнай — адпор самым жорсткім», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0