Пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока Беларускай АЭС плануецца ў найбліжэйшыя дні, паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч.

«Падрыхтаваныя тэхналагічныя сістэмы і абсталяванне для пачатку фізічнага пуску, праведзеныя іх выпрабаванні, персанал БелАЭС падрыхтаваны і прайшоў неабходныя трэніроўкі для выканання аперацый па загрузцы паліва», — праінфармавала Вольга Казловіч.

Раней «Радыё Свабода» паведамляла, што запуск запланаваны на пятніцу.

«Радыё Свабода»: Фізічны пуск БелАЭС запланавалі за два дні да прэзідэнцкіх выбараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0