Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады гатоўнасцю да фінальнага этапа выбараў. Пра гэта ішла гаворка 4 жніўня на сустрэчы Лукашэнкі са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, памочнікамі Лукашэнкі па абласцях і горадзе Мінску.

«Па добрай беларускай традыцыі, можа, і савецкай традыцыі, мы заўсёды выбары праводзілі як сапраўднае свята для людзей. І буфеты былі арганізаваны, і канцэртныя пляцоўкі. Трэба і ў гэты раз не забываць пра такое свята», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0