Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 5 жніўня ў свеце зарэгістравалі 18 702 737 выпадкаў каранавіруса, памерлі 704 365 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 4 918 420 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 160 290 чалавек, з іх 1362 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 808 076 выпадкаў каранавіруса, 1394 чалавекі памерлі ўчора. У Індыі — 1 906 613 выпадкаў. Памерлі за ўчора 849 чалавек.
Усяго ў свеце за 4 жніўня зафіксавалі 254 988 новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 6298 чалавек.