У Пінску з 21 жніўня запускаюць новы міжнародны аўтобусны маршрут, піша БелТА.

Аўтобус будзе курсіраваць да польскага Уроцлава. З Пінска ён будзе апраўляцца па пятніцах у 6.05. Запланаваныя прыпынкі ў Іванаве, Кобрыне, Брэсце, Варшаве і Лодзі. Прыбыццё ва Уроцлаў — 20.15. У зваротны шлях аўтобус будзе выязджаць па суботах у 8.00 па мясцовым часе.

Падрыхтоўкай пакета дакументаў і атрыманнем дазволаў Пінскі аўтапарк займаўся падчас паўзы на міжнародныя рэйсы. Цяпер яны паступова аднаўляюцца. Чатыры дні на тыдзень выконваюцца рэйсы па маршруце Пінск—Варшава, з 15 жніўня плануецца аднавіць рэгулярныя рэйсы ў Вільню. Першы час аўтобусы з Пінска ў літоўскую сталіцу будуць хадзіць па суботах. Да пандэміі гэты маршрут быў штодзённым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0