Пра гэта Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла ў сваім твітары.

«Паводле пасольства Беларусі ў Сірыі, звестак аб пацярпелых грамадзянах Беларусі ў выніку выбуху ў порце Бейрута няма. Амбасада знаходзіцца ў пастаянным кантакце з кампетэнтнымі органамі Лівана», — паведамляе міністэрства.

У выніку магутных выбухаў у Бейруце, у партовай зоне, загінулі не менш за 100 чалавек, яшчэ больш за 4 тыс. чалавек пацярпелі.

Улады Лівана заявілі, што прычынай выбухаў сталі 2750 тон аміячнай салетры, якая захоўвалася на складзе, канфіскаванай мытнымі службамі шэсць гадоў таму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0