«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон таксама не збіраюцца адпачываць і, як і раней, працягваюць сачыць за айчынным футболам.
У вышэйшай лізе адбылася чарговая трэнерская адстаўка, пятая за сезон. Параза ад «Руху» каштавала пасады коўчу «Мінска» Андрэю Разіну. Цяпер «гараджанаў» будзе зноў трэніраваць Вадзім Скрыпчанка, з якім клуб выйграваў Кубак Беларусі ў 2013 годзе.
У іншым мінскім клубе, «Дынама», таксама перамены. Там праз кепскую гульню звольнены спартыўны дырэктар Юрый Поклад.
Адбылося гэта пасля паразы «бела-сініх» у Гродне, дзе «Нёман» працягнуў сваю суперсерыю без параз да 11 матчаў (9 перамог, 2 нічые). Па страчаных балах гарадзенцы першыя разам з «Шахцёрам».
Фота: ФК «Нёман».
Па набраных жа «Нёман» пакуль ідзе роўна з БАТЭ, якое ўпершыню прайграла ў Жодзіне. Прычым барысаўцы спакойна вялі з лікам 2:0, але далі гульцам «Тарпеда-БелАЗ» зрабіць камбэк і вырваць перамогу.
З іншых матчаў адзначым буйную перамогу «Белшыны» ў разборцы аўтсайдараў, а таксама 6 забітых мячоў у гульні «Славіі» з «Іслаччу».
Вось усе вынікі:
- «Слуцк» — «Шахцёр» 0:2 (25 (п), А. Архіпаў; 62, Анціч)
- «Дынама-Брэст» — «Віцебск» 1:0 (17, Гардзяйчук)
- «Смалявічы» — «Белшына» 0:3 (2, Лявіцкі; 47, Ковель; 65, Лебедзеў)
- «Славія» — «Іслач» 2:4 (45, Тэтэх; 51, Малькевіч — 17, 39, Макась; 53, 73, Януш)
- «Нёман» — «Дынама-Мінск» 1:0 (50, Стойкавіч)
- «Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ 3:2 (45, Хачатуран; 59, Габрыэл Рамас; 61, Анцілеўскі — 8, Скавыш; 36, Стасевіч)
- «Мінск» — «Рух» 0:1 (19, Грачыха)
- «Гарадзея» — «Энергетык-БДУ» 1:1 (63, Сянкевіч — 67, Соўпель)
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
А цяпер пераходзім да матчаў, якія адбудуцца з 6 па 8 жніўня.
«Белшына» — «Слуцк»
- 06.08, 18:00. Бабруйск, стадыён «Спартак».
- Каэфіцыенты: «Белшына» (перамога) — 2.27; нічыя — 3.70; «Слуцк» (перамога) — 3.25.
У госці да апошняй каманды табліцы едзе «Слуцк», які ў апошніх 12 турах набраў усяго 5 балаў з 36 магчымых. Таксама трэнеру случчакоў прыйшлося выпусціць двух рэзервістаў у стартавым складзе ў гульні супраць «Шахцёра» — наўрад ці гэта было прадыктавана тактычнымі задумамі Аляксандра Кончыца.
«Белшына» разграміла «Смалявічы» і крыху наблізілася да мяжы, па якой праходзіць зона вылету. У бабруйчан ёсць яшчэ 10 тураў, каб выратавацца, і такія матчы з праблемнымі супернікамі проста на вагу золата.
Прагноз «НН»: перамога «Белшыны».
«Шахцёр» — «Дынама-Брэст»
- 06.08, 20:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік».
- Каэфіцыенты: «Шахцёр» (перамога) — 1.54; нічыя — 4.55; «Дынама» (перамога) — 6.60.
Летась гэтыя каманды сустракаліся ўжо тройчы. Згадайце драматычны кубкавы паўфінал, дзе ў другім матчы «Шахцёр» зладзіў феерычны камбэк, забіўшы чатыры мячы і прайграўшы толькі з-за правіла гасцявых галоў.
Брэст у другой пасля паўзы гульні абышоў моцны «Віцебск» і гатовы зноў паспрабаваць пазмагацца за найвышэйшыя пазіцыі, пакуль не стала запозна.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Віцебск» — «Іслач»
- 07.08, 18:00. ЦСК ФК «Віцебск».
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 2.51; нічыя — 3.49; «Іслач» (перамога) — 2.99.
«Іслач» выйграла дзве апошнія гульні і крыху падправіла сваё становішча, дагнаўшы ў табліцы якраз «Віцебск», які прайграў у Брэсце. Намінальна ў табліцы вышэй стаяць «ваўкі», якія ўвесну выйгралі хатнюю гульню.
Чарговая маладосць пачалася ў Мікалая Януша — 35-гадовы форвард забіў чатыры мячы ў двух матчах. Дагэтуль у яго на рахунку быў усяго адзін гол у чэмпіянаце.
Мікалай Януш святкуе забіты мяч. Фота: ФК «Іслач».
Ці працягнецца галявая серыя ў галеадора-ветэрана?
Прагноз «НН»: нічыя.
«Дынама-Мінск» — «Смалявічы»
- UPD. Матч перанесены.
- Каэфіцыенты: «Дынама» (перамога) — 1.22; нічыя — 7.60; «Смалявічы» (перамога) — 14.50.
Мінскае «Дынама» — гэта такі сабе 2020 год ад футбола: шмат надзей, шмат пакут і невядома, што будзе ў канцы.
Фота: ФК «Дынама-Мінск».
«Смалявічы» прайгралі тры апошнія матчы з агульным лікам 0:8, таму асаблівых надзей няма. І стаць паўтарэннем леташняга «Энергетыка» таксама, здаецца, не атрымаецца.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Мінск» — «Славія»
- UPD. Матч перанесены.
- Каэфіцыенты: «Мінск» (перамога) — 2.53; нічыя — 3.48; «Славія» (перамога) — 2.96.
Вадзім Скрыпчанка свой другі этап кар'еры ў «Мінску» пачынае з матча супраць «Славіі».
Мазырчукі, здавалася, папілі крыві і БАТЭ, і брэсцкаму «Дынама», але сезон наўрад ці можна назваць не тое каб паспяховым, нават здавальняючым. Вылет наўрад ці пагражае камандзе, але патэнцыйны пройгрыш «Мінску» наблізіць радок стыкавых матчаў.
А вось перамога падыме бліжэй да першай дзясяткі.
Прагноз «НН»: перамога «Славіі».
«Энергетык-БДУ» — «Нёман»
- 08.08, 16:00. Маладзечна, цэнтральны стадыён.
- Каэфіцыенты: «Энергетык» (перамога) — 3.20; нічыя — 3.40; «Нёман» (перамога) — 2.42.
Пасля трох ганебных параз «студэнты» нарэшце змаглі набраць хаця б адзін бал і згулялі ўнічыю з «Гарадзеяй». Але вельмі імаверна, што на гэтым серыя і скончыцца, бо ў Маладзечна едзе «Нёман».
Галоўнае і адзінае, што трэба зрабіць Ігару Кавалевічу перад гульнёй у Маладзечне, — гэта адагнаць думкі, якія падбіваюць недаацаніць суперніка праз яго апошнія вынікі. Нягледзячы на праблемы, мінчукі дагэтуль на высокім шостым месцы.
Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.
«Рух» — «Тарпеда-БелАЗ»
- 08.08, 18:00. ДАСК «Брэсцкі».
- Каэфіцыенты: «Рух» (перамога) — 2.42; нічыя — 3.45; «Тарпеда» (перамога) — 3.16.
Пасля перамогі над БАТЭ Юрый Пунтус прызнаўся, што ён самы шчаслівы чалавек. Можам зразумець пачуцці Юрыя Іосіфавіча, тым больш ягоная каманда набрала добры ход.
Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ».
«Рух» пакуль дзясяты з 29 баламі, а ў мінскага «Дынама» на пятым радку — усяго на 1 пункт больш. Таму кожны турнірны бал і кожны матч з такой шчыльнасцю ў табліцы становяцца асабліва важнымі.
Прагноз «НН»: нічыя.
БАТЭ — «Гарадзея»
- 08.08, 20:00. Барысаў, гарадскі стадыён.
- Каэфіцыенты: БАТЭ (перамога) — 1.19; нічыя — 8.10; «Гарадзея» (перамога) — 17.25.
БАТЭ прымае «Гарадзею» на гарадскім стадыёне, бо «Барысаў-арэну» занялі для правядзення перадвыбарчага канцэрта. Магчыма, вяртанне на олдскульны стадыён, ужо апрабаваны ў гэтым сезоне «Смалявічамі», верне ўдачу барысаўцам.
БАТЭ мела праблемы з «Гарадзеяй» у гасцях, але дома ніколі «цукровым» не прайгравала. Але пасля першай за ўсе гады паразы ў Жодзіне нельга быць упэўненым ні ў чым.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!