Фота Tut.by

Фота Tut.by

4 жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы «Сумленныя людзі» Ілля Шапаткоўскі. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы «Белгазпрамбанка», піша spring96.org.

Ілля Шапаткоўскі быў добрым знаёмым Віктара Бабарыкі. З першых дзён існавання штаба Бабарыкі ён прымаў актыўны ўдзел у яго працы і ўзначаліваў аддзел верыфікацыі подпісаў. Пасля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Ілля актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Таксама ў гэты дзень на допыт у ДФР вазілі дырэктарку ТАА «Хайв Проджект»(MolaMola і Ulej.by) Аліну Лісаковіч. Пасля допыту яе адпусцілі, але забралі мабільны тэлефон. У Іллі Шапаткоўскага допыт праходзіць 5 жніўня. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0