Затрымалі Алега Мяцеліцу, прадпрымальніка і сябра кампаніі «Гавары праўду» з Бялынічаў.

Як паведаміла «Радыё Свабода» сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, Мяцеліцу затрымалі разам з некалькімі іншымі людзьмі ў аграсядзібе «Старкі» ў Бялыніцкім раёне.

Іх завезлі ў міліцэйскі пастарунак. Іншых потым адпусцілі, а Мяцеліцу абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. 6 жніўня яго маюць судзіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0