Пачак чыпсаў на траіх і некалькі піражкоў. Гэта вячэра Святланы Ціханоўскай і кіраўнікоў аб'яднанага штаба Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай. Яшчэ да таго, як іх перадвыбарчыя пікеты пачалі адмяняць, Tut.by правёў з кандыдатам у прэзідэнты і яе камандай цэлы дзень. Сустрэліся раніцай у Бабруйску, адтуль паехалі ў Жлобін і Рэчыцу, а скончылі вялікім мітынгам у Гомелі. Гэта гісторыя не столькі пра перадвыбарчыя акцыі, колькі пра побыт трох жанчын, якія сталі новым сімвалам беларускага пратэсту. Чаму сын Веранікі Цапкала стараецца абняць яе як мага… больш балюча? Куды выходзяць вокны кватэры Марыі Калеснікавай? Хто, на думку Сяргея Ціханоўскага, павінен паклапаціцца пра яго дзяцей? Журналіст TUT.BY Лёша Суднікаў у гэтым фільме адказвае на ўсе гэтыя пытанні і паказвае простых беларусаў, якія вельмі хочуць пераменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0