Пра гэта кіраўнік Беларусі сказаў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Пуцін не будзе кіраваць Расіяй да 2036 года, ён знойдзе лазейку, каб сысці.

«За 20 гадоў, за якія вы праводзіце перамовы з Пуціным, вы ад яго не стаміліся?» — спытаў Гардон.

«Нешта ў яго ёсць, ад чаго не стамляешся», — адказаў Лукашэнка.

«Не, ведаеце, у перамовах можна ад Ангелы Меркель стаміцца. Я бачыў, як вялі перамовы [у лютым 2015 года ў Мінску]. Ну гэта ваўчыца. Еўропа страціць моцна. Настойлькі ўчэпістая, настолькі ўедлівая, працаздольная, з-за яе сядзелі суткі».

— Але сумная? — перабіў Гардон.

— Ну, перамовы — гэта сум, — адказаў Лукашэнка 

— Пуцін весялейшы?

— Пуцін не ўнікае ў гэтыя дэталі, — мяркуе кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0