Ігар Карпаў. Фота Мінздароўя
Пра гэта піша БЕЛТА.
Народным доктарам Беларусі стаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесар, доктар медыцынскіх навук Ігар Карпаў.
Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант падчас наведвання Вілейкі расказвала, як медыкі змагаліся з каранавірусам.
«Гэты бедны Карпаў, на яго балюча было глядзець. Ён хадзіў па чырвоных зонах, навучаў, кансультаваў па ўсіх напрамках. Не спаў суткамі, схуднеў, напэўна, на 10 кілаграм і потым прыязджаў разам з Каранікам у Палац Незалежнасці і гадзінамі абодва распавядалі і дакладвалі аб сітуацыі ў краіне», — казала Наталля Эйсмант.
У 1992-м народным доктарам стаў Ігнацій Антонаў, у 1994-м — Аляксандр Скачко.