Валерый Цапкала адмовіўся вяртацца назад, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў у каментары агенцтву РИА Новости.
Фота Надзеі Бужан.
Акрамя таго, Цапкала падкрэсліў, што краіну неўзабаве пакіне і яго жонка Вераніка. «Гэта цалкам відавочна. Мы дзяцей ужо вывезлі, і калі будзе Лукашэнка, то мы не зможам жыць у Беларусі. Я не змагу жыць у Беларусі, і жонка, натуральна, будзе са мной», — сказаў Цапкала.
Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве, дзе плануе правесці шэраг сустрэч з еўрапейскімі палітыкамі.