Гандлёвы цэнтр «Сталіца», які знаходзіцца пад плошчай Незалежнасці, у дзень выбараў будзе працаваць няпоўны дзень. Чытачы Tut.by даслалі ліст на гэты конт.
Гандлёвы цэнтр «Сталіца». Фота: Аляксандра Квіткевіч, Tut.by.
Пра адмысловы графік працы 9 жніўня папярэджвае Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. У дзень выбараў гандлёвы цэнтр «Сталіца» будзе закрыты з 17.00 да 22.00, крамы будуць працаваць толькі да пятай вечара.
Гэта звязана «з засмечваннем напорнай каналізацыі блока № 3 гандлёвага цэнтра «Сталіца» і неабходнасцю выканання падрыхтоўчых і рамонтных работ па яе рэстаўрацыі».
Падчас работ «магчымы разліў фекаліяў і прысутнасць непрыемнага паху».
У Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку мы не змаглі датэлефанавацца, каб пацвердзіць рэальнасць дакумента. Але гэта пацвердзілі арандатары ў гандлёвым цэнтры.
— Усё так, сёння разаслалі лісты, што будуць камунальныя працы праводзіць 9 жніўня, працуем да пятай, — сказалі суразмоўцы.