Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымалі ўдзельнікаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманнях бралі ўдзел супрацоўнікі АМАПа, міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Масавыя затрыманні каля 22-й гадзіны адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымлівалі разам з роварамі, паведалмяюць праваабаронцы.
Аднаго з затрыманых у раёне Акадэміі навук забрала хуткая дапамога. Медыкам перадалі яго з аўтазаку.
На відэа, знятым аўтамабілістамі, якія праязджалі побач, відаць, што чалавек ляжыць на зямлі без прытомнасці, а амапаўцы спрабуюць прывесці яго ў пачуцці.
Прэс-сакратар МУС паведаміла, што ў затрыманага здарыўся прыступ эпілепсіі. Цяпер ён шпіталізаваны.
Спіс затрыманых
- Уладзіслаў Лакутэш
- Кацярына Ластоўская
- Юлія Гагуліна (ёй зламалі руку пры затрыманні. Яна цяпер у лякарні №6)
- Раман Жарабцоў (Кастрычніцкі РУУС)
0
0
0
0
0
0