Па справе аб парушэнні грамадскага парадку ў Мінску 14 ліпеня праходзіць 17 падазраваных, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У дачыненні да падазраваных распачаты крымінальныя справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 363 (Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў) і арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) КК.

Крымінальныя справы знаходзяцца ў адной вытворчасці.

У выніку падазраванымі прызнаныя 17 грамадзян. Пры гэтым выяўлена, што 12 з іх ужывалі ў той дзень гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў АМАП.

Нагадаем, 14 ліпеня ў Мінску затрымалі больш за 300 чалавек. Пратэсты былі выкліканыя нерэгістрацыяй альтэрнатыўных кандыдатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0