Рада ЕС абвясціла ў пятніцу аб чарговым пераглядзе спісу трэціх краін, з якіх можна прыязджаць у Еўрасаюз падчас эпідэміі каранавіруса, Беларусь у яго не ўвайшла, вынікае з афіцыйнай публікацыі на сайце ЕС, піша Інтэрфакс.

Спіс перагледжаны ў бок скарачэння. Цяпер у ім засталіся 11 краін. На гэты раз з эпідэміялагічна бяспечных, па ацэнцы ЕС, дзяржаў выключана Марока. У абноўлены спіс уваходзяць: Аўстралія, Грузія, Канада, Новая Зеландыя, Руанда, Тайланд, Туніс, Уругвай, Паўднёвая Карэя, Японія, а таксама Кітай (пры ўмове ўзаемнасці зняцця абмежаванняў).

Гэты спіс не з'яўляецца юрыдычна абавязковым. Ён можа абнаўляцца РадайС ЕС у залежнасці ад абставін пасля кансультацый з Еўрапейскай камісіяй і адпаведнымі ўстановамі і службамі ЕС у выніку агульнай ацэнкі, заснаванай на ўзгодненых крытэрах, тлумачаць у Бруселі.

Гэты рэкамендацыйны спіс дзейнічае з 8 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0