Пра гэта кіраўнік краіны заявіў сёння на выбарчым участку ў Мінску.

«У нас была кепская інфармацыя, мы турбаваліся за людзей, мы іх нават ахоўвалі. Але для гэтага [мітынгаў] ёсць адведзеныя месцы, як у вас у Польшчы, так і ў Вялікабрытаніі … Ідзіце і дэманструйце! У Мінску ў нас шэсць пляцовак, і толькі на адной, на дзвюх пляцоўках дэманстрацыі былі, яшчэ чатыры ў запасе. Ідзіце і дэманструйце! Але калі вы будзеце дэманстраваць абы-дзе ў парушэнне закона, — а законам ўсе ўрэгулявана, — і будзеце перашкаджаць іншым людзям, мы будзем заклікаць вас да адказнасці. Вось і ўся арыфметыка, — заявіў сёння Лукашэнка.

«Пляцоўкі былі загадзя распісаны і перш за ўсё была дадзена магчымасць апазіцыі вызначыць, у якія дні яны будуць праводзіць. Расклад кожны дзень. Я ў курсе справы, да мяне гэтае пытанне ўжо даводзілі, я ў Мінгарвыканкаме запытаў гэтую інфармацыю. Яны мне графік: «Вось, узгоднены з усімі штабамі, з усімі лідарамі і гэтак далей». Якія пытанні могуць быць? Каго мы павінны пакрыўдзіць? Гэтае пытанне ўзнікла, калі на Бангалоры, па-мойму, чыгуначнікі, святкавалі той дзень чыгуначніка, то яшчэ нешта — і раптам у гэты час камусьці захацелася там таксама адсвяткаваць нешта. Дык вы ж распісвалі! Я ж не рэзерваваў гэтыя пляцоўкі, я ж не праводзіў у Мінску мітынгаў, пікетаў. Якія да мяне пытанні? Калі распісалі, значыць трэба прытрымлівацца гэтага, — пракаментаваў кіраўнік дзяржавы, чаму не адбыўся мітынг Святланы Ціханоўскай. — Захочаце пасля выбараў выказаць сваё меркаванне — добра. Давайце паглядзім, на якіх пляцоўках па законе (можна), у Мінгарвыканкам пойдзеце і выкажыце сваё меркаванне. Ну, калі ўжо абсалютна шчыра, чаго вы цямніце? Мы ж разумеем, што адбывалася тады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0