Гэту інфармацыя пацвердзіў Tut.by.
У Жлобіне на Беларускім металургічным заводзе спыненая праца ў некаторых цэхах. Работнікі кажуць, што у канцы цэха СПЦ 2 сабраліся дзясяткі людзей. А да заводу пад'ехалі два аўтазакі і аўтобус з АМАПам. Кіраўніцтва завода не каментуе сітуацыю. У прыёмнай адказваюць, што нікога з кіраўніцтва няма на месцы.