Чэхія выконвае эмбарга на пастаўкі ў Беларусь светлашумавых гранат, што дзейнічае ў ЕС з 2011 года. Пра гэта заявіў у панядзелак міністр замежных спраў рэспублікі Томаш Петржычак, каментуючы паведамленні СМІ, што беларускія сілавікі ўжывалі спецсродкі чэшскай вытворчасці супраць удзельнікаў пратэстаў у Мінску, піша ТАСС.

«Чэхія выконвае эмбарга на экспарт такога матэрыялу ў Беларусь ужо 10 гадоў, — сказаў ён. — Сваю ролю ў гэтым маглі адыграць перакупшчыкі ці ж гаворка ідзе пра матэрыял, які паступіў раней».

Чэшскія ўлады правяраюць інфармацыю аб выкарыстанні светлашумавых гранат чэшскай вытворчасці беларускай міліцыяй у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0