БМЗ працуе стабільна, у штатным рэжыме, паведаміў сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Корчык, перадае БелТА.

Кіраўнік абверг інфармацыю пра правядзенне на БМЗ акцыі пратэсту, страйку, магчымыя затрыманні супрацоўнікаў прадпрыемства.

«Сёння падчас тэхналагічнага перапынку мы правялі сустрэчу з прадстаўнікамі калектыву, выслухалі ад іх розныя пытанні», — растлумачыў ён.

«Прадпрыемства працуе стабільна, у штатным рэжыме, з поўнай загрузкай магутнасцяў», — падкрэсліў Дзмітрый Корчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0