У ноч з 11 на 12 жніўня ў краіне былі адзначаны ачаговыя зборы грамадзян у 25 населеных пунктах, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МУС.

У сталіцы і шэрагу буйных гарадоў мелі месца асобныя спробы перакрыцця руху грамадскага транспарту, а таксама факты адкрытага супрацьстаяння органам парадку.

За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманыя больш за тысячу чалавек. Паводле інфармацыі Мінздароўя па медыцынскую дапамогу звярнуўся 51 чалавек. У выніку супрацьпраўных дзеянняў цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці прычыненыя 14 супрацоўнікам міліцыі і ваеннаслужачым унутраных войскаў, некаторыя з іх шпіталізаваныя.

У Мінску прыкладна а 22:00 па вул. Прытыцкага каля 400 чалавек выйшлі на праезную частку, заблакаваўшы рух транспарту. Праз дваццаць пяць хвілін рух быў адноўлены, натоўп разасяроджаны.

У Жодзіне кіроўца аўтамабіля «Нісан» учыніў наезд на вайскоўца, пасля чаго схаваўся. Пацярпелы са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў лячэбную ўстанову.

Усяго за суткі на праваахоўнікаў было здзейснена 5 наўмысных наездаў з выкарыстаннем аўтамабіляў.

У Брэсце на супрацоўнікаў міліцыі напала група агрэсіўна настроеных грамадзян з арматурай у руках. Папераджальныя стрэлы ўверх іх не спынілі. Для абароны жыцця і здароўя супрацоўнікаў зброя была ўжыта на паражэнне. Адзін з тых, хто нападаў, паранены.

У Жабінцы невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў кірунку службовай машыны, у выніку чаго пад аўтамабілем загарэлася тратуарная плітка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0