Эдгарс Рынкевічс, LETA

Эдгарс Рынкевічс, LETA

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс правёў тэлефонную размову са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем.

«Мы абмеркавалі ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, заклікалі да дээскалацыі сітуацыі, палітычнага дыялогу з апазіцыяй, вызвалення мірных дэманстрантаў і журналістаў», - напісаў Рынкевічс у твітары.

А вось беларускае МЗС падае другую інфармацыі. 

«Макей і Рынкевічс абмеркавалі перспектывы развіцця адносін па лініі # Беларусь - # ЕС, канстатавалі важнасць захавання каналаў камунікацыі і далейшага падтрымання дыялогу паміж Менскам і Брусэлем на розных узроўнях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0