Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Асобы, якія нясуць адказнасць за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і прымяненне сілы да ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў, павінны падвергнуцца асабістым санкцыям. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага радыё LRT заявіў у сераду міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, піша ТАСС.

«Лічу, што санкцыі, якія мы абмяркоўваем у рэгіянальным, еўрапейскім маштабе, павінны быць індывідуальнымі, накіраванымі супраць тых, хто адказны за парушэнне правоў чалавека і выкарыстанне залішняй сілы [супраць пратэстоўцаў]», - сказаў ён.

Міністр лічыць, што ў першую чаргу ўлады Беларусі павінны вызваліць затрыманых дэманстрантаў. «Неабходна ліквідаваць атмасферу запалохвання, затрыманыя — часта гэта выпадковыя людзі, якія праходзяць міма, — павінны быць выпушчаныя на волю. Тут мы маем справу з самаволяй сілавых структур», - мяркуе Лінкявічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0