Разам з відэааператарам Вячаславам Лазаравым журналіст трапіў у ізалятар часовага ўтрымання 9-га жніўня, піша baj.by

Іх затрымалі падчас здымак на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе АМАП хапаў мінакоў, якія падаваліся міліцыянтам верагоднымі ўдзельнікамі масавых непарадкаў. Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава таксама запхнулі ў аўтазак, хаця яны тлумачылі, што не ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту, а проста робяць сваю працу.

Вячаслава Лазарава адпусцілі з-пад варты праз 8 гадзін — пасля таго, як зняты матэрыял быў знішчаны. Змітра Казакевіча пакінулі пад вартай, што было нечаканым, кажа Лазараў:

— Міліцыянты нас пазналі адразу, бо мы часта працуем у горадзе. Верагодна, Зміцер падаўся ім больш небяспечным, бо заўжды размаўляе па-беларуску, і яго часта бачаць на сваіх экранах гледачы «Белсата».

Асудзілі Змітра Казакевіча толькі на другі дзень утрымання пад вартай. Ён трапіў туды ў лёгкай вопратцы, бо 9-га жніўня было горача. Цяпер жа ў ІЧУ забаронена прымаць перадачы: начальнік установы заявіў, што там «асобае становішча», і ў сваякоў арыштаваных не бяруць ні цёплае адзенне, ні сродкі гігіены, ні прадукты харчавання.

Толькі лекі ўдалося перадаць яшчэ аднаму віцебскаму незалежнаму журналісту Ігару МацьвеевуМацьвеева таксама затрымалі 9-га жніўня, калі ён фатаграфаваў падзеі на віцебскіх вуліцах. Яго не асудзілі дагэтуль, хаця трымаюць за кратамі ўжо больш за двое сутак. Найверагодней, суд над ім адбудзецца 12-га жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0