Уначы 12 жніўня ў мінскім мікрараёне Серабранка прадстаўнікі сілавых структур ўжылі сілу да супрацоўнікаў беларускай «Камсамолкі». Журналіста Генадзя Мажэйку ўдарылі дубінкай па нагах і руках, а кіроўцу «КП» некалькі разоў ударылі дубінкай па нагах, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграм-канале.

— Мы прыехалі ў Серабранку, каб асвятліць пратэсты, якія там адбываліся. Калі ўбачылі байцоў у касках і з закрытымі тварамі, адышлі да паркоўкі на скрыжаванні Ракасоўскага і вуліцы Пляханава. Селі ў машыну. Сілавікі хадзілі па стаянцы і глядзелі, ці ёсць у машынах людзі, — распавядае журналіст Генадзь Мажэйка, які быў у камізэльцы з надпісам «Прэса» і з бэйджамі на грудзях. — Падбеглі да нас каля дзесяці супрацоўнікаў, атачылі машыну і загадалі выйсці. Мы прадставіліся, сказалі, што прэса. Я дастаў пасведчанне журналіста «КП», перадаў супрацоўніку, у адказ пачуў мацюкі, пайшлі ўдары дубінкай па руцэ і назе, ударылі рукой па твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0