У эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамілі аб тым, што ўсталяваныя факты датычнасці штаба Віктара Бабарыкі да фінансавання масавых беспарадкаў.
— Устаноўлена мноства фактаў, якія пацвярджаюць, што прадстаўнікі штаба экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі ажыццяўлялі арганізацыю, каардынацыю і фінансаванне масавых беспарадкаў у Беларусі, а таксама правакавалі іх удзельнікаў на агрэсіўныя супрацьдзеянне органам правапарадку, — прагучала ў выпуску навін.
Заява суправаджалася кадрамі з пералікам грашовых купюр. Кім устаноўлены факты, беларускае тэлебачаньне ня паведаміла.