Мікалай Мурзянкоў, дырэктар ІТ-кампаніі Iomico, рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій, у рэзкай форме адказаў на патрабаванне адміністрацыі ПВТ забараніць супрацоўнікам удзельнічаць у акцыях пратэсту.

«Прычына майго відэа — пазіцыя Янчэўскага і ПВТ па запалохванні рэзідэнтаў, — расказаў «Нашай Ніве» Мурзянкоў. — Адказу пакуль ні ад Янчэўскага, ні ад ПВТ не было, хоць я і сам ім тэлефанаваў, каб пагаварыць асабіста пра маю пазіцыю і недапушчэнне ціску і пагроз».

Мікалай расказвае, што пасля відэазвароту яго тэлефон літаральна выбухнуў ад паведамленняў калег. Сярод іх былі кіраўнікі кампаній і топ-менеджары беларускіх і замежных ІТ-кампаній.

«Людзі перастаюць баяцца, калі хтосьці ідзе першым. Мне паведамляюць, што некаторыя рыхтуюць свае звароты, аж да групавога выхаду з ПВТ».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?