Па ўсёй Беларусі ўжо чацвёрты дзень праходзяць акцыі пратэстаў людзей. Людзі незадаволеныя вынікамі выбараў. Раніца стартавала з акцыі на Камароўцы. 250 жанчын патрабавалі спыніць міліцэйскі гвалт і жорсткасць. Затым у розных раёнах Мінска і краіны жанчыны сталі выходзіць на вуліцы з кветкамі.

У Брэсце на мірную вулічную акцыю ў знак пратэсту жорсткасці сілавікоў выйшлі жанчыны. Днём 12 жніўня яны сталі ў жывы ланцуг у цэнтры горада, побач з ЦУМам. Фота: Брэсцкая газета.

У Брэсце на мірную вулічную акцыю ў знак пратэсту жорсткасці сілавікоў выйшлі жанчыны. Днём 12 жніўня яны сталі ў жывы ланцуг у цэнтры горада, побач з ЦУМам. Фота: Брэсцкая газета.

Варта таксама адзначыць, што ўсе папярэднія тры дні мірныя пратэсты заканчваліся жорсткімі затрыманнямі людзей. Для разгонаў выкарыстоўваліся светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і нават агнястрэльная зброя. Глушыўся інтэрнет, цярпелі журналісты.

18:10

Людзі кладуць кветкі на тратуары, дзе збівалі дэманстрантаў — Каменная Горка, Мінск. Мы зрабілі паскоранае відэа, каб вы пабачылі, колькі там цяпер людзей на вуліцы.

Аналагічная сітуацыя і ў раёне Пушкінскай.

18:30

Інтэрнацыянальная з боку Янкі Купалы перакрытая, стаяць амапаўцы

18:35

Акцыя медыкаў перанеслася на заўтра, каб сабраць больш людзей і белых халатах. Але тут сабраўся народны ланцуг, некалькі дзясяткаў людзей з бел-чырвона - белымі кветкамі. Людзі набываюць іх і падносяць новым удзельнікам. Машыны гудуць, з іх гучыць Перамен Цоя. Вельмі шмат дарослых людзей.

18:36

Тым часам выдатны беларускі гісторык Аляксандр Пашкевіч знайшоўся на Акрэсціна. Пра гэта Нашай Ніве паведамілі яго сваякі. Ім сказалі, што суда над ім дагэтуль не было, хоць затрымалі яго яшчэ 9-га. Ён прысутнічаў на падліку галасоў на ўчастку 103 на вуліцы Берута ў Мінску як журналіст. Да яго прычапіліся, сувязь з ім прапала. Пасля гэтага трое сутак ані калегі з Нашай Нівы, ані родныя не маглі яго адшукаць.

18.43

Паводле звестак БАЖ, у раёне плошчы Перамогі затрыманыя ўкраінскія журналісты Канстанцін Равуцкі (Громадське телебачення) і Яўген Васільеў. Іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ, сувязь з імі знікла.

19:20

Каля БДМУ шмат студэнтаў, дактароў. Дзіцячых, рэаніматолагаў, хірургаў. Кажуць, сабраліся на мірную акцыю, каб выказаць сваё «супраць» гвалту.

Яны стаяць роўна насупраць ланцуга салідарнасці са звычайных людзей насупраць, з іншага боку дарогі.

Да пратэстуючых медыкаў да Медуніверсітэта прыехаў міністр Каранік. Яны адмовіліся ісці ў Медуніверсітэта за ім.

***

У сувязі з пастаяннымі перабоямі з інтэрнэтам Наша Ніва гэтыя дні аддае прыярытэт запаўненню свайго тэлеграм-канала.

Навіны на сайце могуць з'яўляцца нерэгулярна ў сувязі з праблемамі доступу, якія працягваюцца ад 9 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0