dev.by публікуе адкрыты ліст, які склалі заснавальнікі, кіраўнікі, а таксама супрацоўнікі беларускіх ІТ-кампаній. Подпісы яшчэ збіраюць.

У лісце айцішнікі заклікалі дзяржаўныя органы:

  1. Спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і прыбраць атмасферу страху з вуліц.
  2. Вызваліць усіх палітвязняў і затрыманых.
  3. Правесці новыя празрыстыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  4. Забяспечыць грамадзян Рэспублікі Беларусь вольным доступам да інфармацыі.