Майкл Пампеа дапускае ўвядзенне санкцый і прыпыненне паставак нафты Беларусі ў сувязі з падзеямі ў гэтай краіне.

 «Я ўпэўнены, што мы разгледзім кожнае з гэтых пытанняў (аб магчымасці ўвядзення санкцый і прыпынення паставак нафты), неабходна адзначыць крытэрыі, — сказаў дзяржсакратар ЗША у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

— Што мы павінны зрабіць не толькі ў аднабаковым, але і шматбаковым плане, каб дамагчыся добрых вынікаў для беларускіх грамадзян, ці абернецца гэта санкцыямі або рашэннем па пастаўках? Усё гэта трэба будзе яшчэ вызначыць».

Паводле яго слоў, неабходна паглядзець, як будзе развівацца сітуацыя ў Беларусі «ў найбліжэйшай будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0